У Маскве Лукашэнку кармілі пярловай кашай (відэа)

Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з двухдзённым рабочым візітам у Маскве. Учора ён прыляцеў у аэрапорт "Унукава". Там яго неспадзявана чакаў пачастунак.

"Калі ласка частуйцеся, у нас яшчэ ёсць каша пярловая!", — з энтузіязмам кажа Лукашэнку адна з дзяўчат, апранутых у вайсковую форму з георгіеўскай стужкай ("форма гістарычная з музея", пасля скажа яна). Здаецца, кіраўнік Беларусі на імгненне разгубіўся. "Не жадаееце?! Яна [каша] як з фронту!", — не адставала ад яго дзяўчына.

Тым часам Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да іншай дзяўчыны, якая займалася раздачай пярловай кашы: "Гарачая? Цёплая?" "Гарачая!", "Цёплая", — адказалі яму кожная са сваёй версіяй расіянкі. "Адну кроплю цёплую", — сказаў Лукашэнка і пальцамі паказаў, колькі яму пакласці ў талерку.

На развітанне Лукашэнка павіншаваў дзяўчат са святам Перамогі.

Сёння кіраўнік Беларусі паўдзельнічае ў нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў краін-удзельніц СНД, у паседжанні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, ускладзе вянок да магілы Невядомага салдата каля Крамля.

У Маскву Лукашэнка прыляцеў з "гібрыднай" стужкай

Відэа: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі