У Маскве збяруцца міністры абароны краін СНД

Міністры абароны краін Садружнасці незалежных дзяржаваў сустрэнуцца ў Маскве 14 красавіка. Яны абмяркуюць больш за 20 пытанняў па розных накірунках узаемадзеяння ваенных ведамстваў, паведамляе сайт rbc.ru.
Чакаецца, што ўдзельнікі сустрэчы зацвердзяць тэкст звароту да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, Узброеных Сілаў і вайскоўцаў, якія праходзяць вайсковую службу ў сяброўскіх арміях. Міністрамі абароны будуць узгодненыя мерапрыемствы па правядзенні сёлета ў СНД Года ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі