У Мазыры за "масавыя беспарадкі" асуджаны яшчэ адзін футбольны заўзятар

У Мазыры за "масавыя беспарадкі" асуджаны яшчэ адзін футбольны заўзятар

Суд Мазырскага раёна 14 красавіка вынес прысуд футбольнаму заўзятару Віталію Мелеху. Ён прызнаны вінаватым у "грубым парушэнні грамадскага парадку" і "гвалце ў адносінах супрацоўнікаў унутраных спраў".

Віталь быў затрыманы ў траўні 2021 года разам з яшчэ 10 грамадзянамі, у асноўным — заўзятарамі мазырскай футбольнай каманды "Славія". Афіцыйна сцвярджалася, што яны — "удзельнікі каляфутбольнай групіроўкі праварадыкальнай накіраванасці". Сцвярджалася, што затрыманыя нібыта на акцыі пратэсту выкарыстоўвалі супраць міліцыянтаў газавыя балончыкі і кідалі ў іх камяні.

Па сведчанні жыхароў Мазыра, пасля выбараў там адбываліся мірныя сходы, а міліцыя разам з унутранымі войскамі выцяснялі іх удзельнікаў з цэнтральнай плошчы, жорстка затрымлівалі і збівалі. 

Суддзя Валянціна Новікава прысудзіла Мелеху 2,5 года калоніі. З іх ужо амаль год хлопец правёў за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі