У міліцыю патэлефанаваў мужчына і пагражаў падарваць гранату: У мяне чэка ў руцэ

У міліцыю патэлефанаваў мужчына і пагражаў падарваць гранату: У мяне чэка ў руцэ

У Гродне ў міліцыю на лінію 102 патэлефанаваў мужчына. Ён вырашыў пакаяцца і распавёў, што ў 1996 годзе здзейсніў цяжкае злачынства ("Калісьці абрабаваў кагосьці"). Аднак не захацеў расказаць падрабязнасці, назваць сябе і сваё месца жыхарства. Сказаў, што "у турму не сядзе". Больш таго, заявіў, што падарве ў пад'ездзе дома гранату. "У мяне чэка ў руцэ", — сцвярджаў мужчына.

Як піша прэс-служба гродзенскай міліцыі, здарэнне адбылося ўвечары 20 чэрвеня. Тэлефонным "тэрарыстам" аказася 50-гадовы мясцовы жыхар. Яго знайшлі. Гранаты ў мужчыны не аказалася. У момант тэлефанавання ён быў у стане алкагольнага ап'янення.

Раней жыхар Гродна не меў праблем з законам. Цяпер жа у дачыненні яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "Заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі