У Мінабароны РФ заяўляюць, што УСУ абстраляла барак з палоннымі "азоўцамі"
Пасёлак Аленаўка / kp.ua
40 чалавек загінулі ў выніку стральбы па следчым ізалятары ў пасёлку Аленаўка ў Данецкай вобласці, сцвярджаюць у Мінабароны Расіі. У бараку былі ваеннапалонныя з Украіны, у тым ліку і абаронцы завод "Азовсталь" у Марыупалі.
Удар быў нанесены "з амерыканскай рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS", цытуе ТАСС афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны РФ Ігара Канашэнкава. Усе 40 загінулых — гэта ўкраінскія ваеннапалонныя, яшчэ 75 ваеннапалонных украінцаў параненыя. Акрамя таго, раненні рознай ступені складанасці атрымалі восем супрацоўнікаў ізалятара.
Украінскія ўлады гэтыя паведамленні пакуль не каментавалі. СМІ Украіны абмяркоўваюць ранішні абстрэл Мікалаева. Там загінулі 5 чалавек, сямёра параненыя. "Побач з прыпынкам грамадскага транспарту 12 чалавек ляжаць на зямлі. "Хуткія" з'ехалі, працуюць", — расказваў каля 11-ці гадзін старшыня абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.