У Мінадукацыі расказалі, на колькі падаражэе харчаванне ў садках і школах

Школьная сталоўка / intex-press.by
Школьная сталоўка / intex-press.by

Харчаванне ў дзіцячых садках і школах у гэтым навучальным годзе падаражэе на 9-13%, піша БЕЛТА са спасылкай на намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая.

Харчаванне ў дзіцячых садках падаражэе ў сярэднім на 10%: у яслях — да Br3,2 у дзень, у санаторных садках і групах для дзяцей 3-7 гадоў са знаходжаннем 12-24 гадзіны — да Br6,5.

Кошт харчавання школьнікаў таксама павялічыцца — у сярэднім на 11%.

Раней чыноўнікі расказвалі, што ў школьным меню сёлета з'явяцца новыя стравы — у тым ліку, мітбол з рыкотай і пірог з цёртымі ягадамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі