У Мінпрацы лічаць законным, што маці інваліда-калясачніка пазбавілі дапамогі

У Мінпрацы лічаць законным, што маці інваліда-калясачніка пазбавілі дапамогі

Ганну Аўдзевіч, маці інваліда-калясачніка Аляксандра Аўдзевіча, пазбавілі грашовай дапамогі абсалютна законна. Пра гэта заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 3 кастрычніка.

Чыноўнік паведаміў, што Ганну Аўдзевіч папярэджвалі, што яе пазбавяць дапамогі, калі яна не паедзе з сынам у замежнае падарожжа. Паводле закона, інваліду першай групы патрабуецца кругласутачны дагляд. Адсутнасць такога дагляду згодна з законам з'яўляецца падставай для пазбаўлення дапамогі.

Па словах Румака, цяпер Ганна Аўдзевіч можа напісаць заяву, пасля чаго дапамогу ёй вернуць. На абурэнне дэпутатаў, што чыноўнік абараняе сваіх падначаленых, чыноўнік падкрэсліў: усё было зроблена паводле закону.

Між тым, у тэлеэфіры 2 кастрычніка віцэ-прэм'ер Наталля Качанава выказала занепакоенасць гэтай сітуацыяй. Яна лічыць, што такія ўчынкі чыноўнікаў дыскрэдытуюць дзейнасць органаў дзяржаўнай улады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі