У Мінск едуць пяцёра дэпутатаў Еўрапарламента
![У Мінск едуць пяцёра дэпутатаў Еўрапарламента](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zdrojevski1707.jpg.webp?itok=xC3wQmtc)
18-19 ліпеня Мінск наведаюць пяцёра дэпутатаў Еўрапейскага парламента. У іх планах — сустрэчы з прадстаўнікамі беларускага ўрада і парламента, на якіх будуць абмяркоўвацца ключавыя пытанні двухбаковых адносін ЕС і Беларусі і перашкоды, якія застаюцца на шляху да больш цеснага супрацоўніцтва, паведаміла Еўрарадыё Прадстаўніцтва Еўрапейскага cаюза ў Беларусі.
Таксама дэлегацыя Еўрапартамента сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, каб даведацца аб іх дзейнасці і перашкодах, з якімі яны сутыкаюцца.
Гэта будзе ўжо другі афіцыйны візіт у Беларусь прадстаўнікоў Еўрапарламента пад кіраўніцтвам Богдана Здраеўскага, старшыні дэлегацыі па сувязях з Беларуссю. У дэлегацыю ўваходзяць парламентарыі з Польшчы, Літвы, Латвіі і Германіі, якія прадстаўляюць чатыры палітычныя групы Еўрапейскага парламента.