У мінскай Малінаўцы 10 студзеня адключаць ацяпленне і гарачую ваду

Частка мінчукоў застанецца без цяпла і гарачай вады

Частка мінчукоў застанецца без цяпла і гарачай вады / t.me/minskenergo

10 студзеня без ацяплення і гарачай вады застануцца некалькі вуліц у мінскім мікрараёне Малінаўка. Як паведамляе "Мінскэнерга", у цепласетках падчас планавага агляду выявілі ўцечку цепланосьбіта.

"10 студзеня 2024 года з 09:00 да 19:00 для ліквідацыі няспраўнасці будзе часова адключаны ўчастак магістральнага цеплаправода па вуліцы Школьнай у Мінску", — гаворыцца ў паведамленні "Мінскэнерга".

Ацяпленне адключаць у жылых дамах і нежылых будынках па вуліцах Громава, Ясеніна, Рафіева, Слабадская. Таксама без цяпла і гарачай вады застануцца дзіцячыя садкі №№ 94, 541, 546, 547, 554, 555, 556, 557, 558, 563, 564 і сярэднія школы №№ 205, 206, 207, 209, 215.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, 10 студзеня ў Мінску ўдзень будзе каля 0. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі