У Мінскай вобласці двухгадовы хлопчык праглынуў бонсціка

У Мінскай вобласці двухгадовы хлопчык праглынуў бонсціка

16 студзеня з Мінскай абласной дзіцячай  бальніцы быў выпісаны двухгадовы хлопчык, які праглынуў бонсціка. Даставаць цацку не давялося: бонсцік, кажуць дактары, "прайшоў транзітам".


Па словах загадчыка хірургічным аддзяленнем Аляксандра Нікуленкава, такі выпадак першы ў клініцы. Дзіця праглынула маленькую гумовую цацку на вачах у маці. Маці паспрабавала дастаць яе самастойна. Хлопчык стаў задыхацца. У бальніцы рэнтген паказаў, што дыхальныя шляхі чыстыя, таму сталі чакаць.


"Нельга адназначна ведаць, як усё пройдзе ў маленькага дзіцяці, ці не затрымаецца цацка недзе, ці не выкліча ўскладненняў у выглядзе непраходнасці кішэчніка, — кажа  Аляксандр Нікуленкаў. — Як бацькі, мы часта не ведаем, што ў дзіцяці праходзіць у дадзены момант па страўнікава-кішэчным тракце. Часта знаходкі выяўляюцца на рэнтгенаўскіх здымках, якія робяцца па іншых нагодах. Бонсцікі небяспечныя. На здымках яны не заўважныя, але ўскладненні выклікаюць у дзяцей не часта. Горш, калі трапляюць у дыхальныя шляхі". 


З іншароднымі целамі ў страўніку, кішэчніку, радзей у страваводзе і глотцы, у бальніцу збольшага паступаюць дзеці да трох гадоў. Сярод папулярных прадметаў, якія глытаюць, — батарэйкі і манеты, прычым, нават двухрублёвыя, іголкі, цвікі, шпількі. Але бываюць і незвычайныя "знаходкі": 17-гадоваму хлопцу, напрыклад, давялося даставаць... зубную шчотку. 


Дактары нагадваюць бацькам уважліва сачыць за сваімі дзецьмі, прыбіраць небяспечныя бліскучыя прадметы і хімічна актыўныя вадкасці з даступных месцаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі