У мінскім аэрапорце ў карэспандэнта "Настоящего времени" канфіскавалі ноўтбук
Раман Васюковіч / Еўрарадыё
Карэспандэнт тэлекампаніі "Настоящее время" у Беларусі Раман Васюковіч быў затрыманы ў мінскім аэрапорце, паведамляе "Свабода". Увечары 11 снежня ён вяртаўся з камандзіроўкі ў Кіеў.
Па словах журналіста, памежнікі канфіскавалі ў яго ноўтбук і дакументы, не патлумачыўшы прычынаў сваіх дзеянняў. Пра затрыманне стала вядома каля 22:00 гадзін. Праз гадзіну Васюковіча адпусцілі, не вярнуўшы кампутар.
Раман Васюковіч актыўна асвятляў масавыя акцыі пратэсту ў Беларусі. У кастрычніку гэтага года МЗС Беларусі адклікаў акрэдытацыю журналістаў "Настоящее время", а таксама журналістаў ўсіх іншых замежных СМІ, у тым ліку "Еўрарадыё".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.