У Мінску сотні шматкватэрных дамоў былі без гарачай вады (відэа)

А 9-й гадзіне ў раённай кацельні "Курасоўшчына" тэхналагічная абарона адключыла адзін з вадагрэйных катлоў, бо паменшыўся ціск вады ў трох цепламагістралях. Без гарачага водазабеспячэння засталіся мікрараёны Паўднёвы Захад, Малінаўка і Курасоўшчына — агулам 423 жылыя шматкватэрныя дамы, 34 садкі і 26 школаў, адзначае БЕЛТА

Ужо праз 50 хвілін гарачае водазабеспячэнне мікрараёнаў Паўднёвы Захад і Малінаўка было адноўленае за кошт рэзервовых ліній. Але ў Курасоўшчыне без гарачай вады амаль 7 гадзін заставаліся 215 жылых шматкватэрных дамоў, 21 садок і 13 школ. 

Прычынай адключэння катла стаў прарыў металічнага калектара дыяметрам 500 мм у кацельні "Курасоўшчына".

Фота — adt.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі