У Мінску абвясцілі Дзень навядзення парадку

У Мінску абвясцілі Дзень навядзення парадку

5 лютага ў Мінску абвешчаны Дзень навядзення парадку і прыборкі тэрыторыі сталіцы ад снегу. Удзельнічаць у прыборцы павінны ўсе, заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

Напярэдадні ў Беларусь прыйшоў цыклон, які прынёс моцныя снегапады.

"Снегу ўчора выпала вельмі шмат. Нам трэба ў сціслыя тэрміны яго прыбраць. Суб'екты гаспадарання павінны папрацаваць на сваіх замацаваных тэрыторыях. Але і аўтаўладальнікаў заклікаю ўзяць у рукі рыдлёўкі і расчысціць парковачныя месцы ў дварах. Сёння дзень навядзення парадку ў Мінску", — перадае БЕЛТА словы Дараховіча.

Прыборку дарог ён даручыў кантраляваць галоўным санітарным лекарам сталіцы.

Гарадскія ўлады не ўпершыню заклікаюць мінчукоў заняцца прыборкай. У адказ у сацсетках тыя прыгадваюць, як улетку і ўсю восень камунальнікі палявалі на бел-чырвона-белыя сцягі, стужкі ды патрыятычныя і палітычныя графіці. І прапаную камунальнікам заняцца сваёй непасрэднай працай, а таксама далучыць да яе "неабыякавых грамадзян" — так у афіцыйных каментарах называлася група, якая збіла Рамана Бандарэнку.

Яшчэ адна частая парада — прыцягнуць АМАП для навядзення парадку. "Хай паб'юць дручкамі, каб снег разбегся", — пішуць з'едлівыя каментатары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі