У Мінску адбыўся пажар на вуліцы Пажарнай (фота)

Каля 1 гадзіны ночы 11 снежня мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар. Гарэў незаселены прыватны дом па вуліцы Пажарнай, 5.

Як паведамляе сайт ратавальнікаў, гарэлі сцены і дах дома. Пажар пашкодзіў драўляныя перакрыцці і дах па ўсёй плошчы (60 кв.м).

Лакалізаваць пажар ратавальнікі змаглі ў 01.30, ліквідаваць — у 02.03. Пацярпелых няма.

Меркаваная прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём неўсталяванай асобай.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі