У Мінску будуць судзіць былога ўчастковага, які сыйшоў у IT
Яўген Ціханаў
9 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе пачнуць разглядаць справу Яўгена Ціханава. У мінулым траўні яго затрымалі на мяжы, калі ён ехаў у Беларусь на дзень нараджэння маці, піша Медыязона. У Беларусі ён таксама планаваў перааформіць даверанасць.
Падставай для затрымання сталі каментары ў тэлеграм. Па дадзеных праваабаронцаў, Ціханава абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК) і распальванні варожасці (частка 1 артыкула 130 КК). Медыязона піша, што ў справе Ціханава ёсць яшчэ і чацвёрты артыкул: уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання (Частка 3 артыкула 361-1 КК).
Вядома, што раней Ціханаў працаваў у міліцыі. Больш за 15 гадоў таму ён скончыў Акадэмію МУС, быў участковым. Затым звольніўся і перайшоў у IT. Праваабаронцы прызналі Ціханава палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.