У Мінску былі тры выпадкі нападаў на медыкаў хуткай дапамогі

У Мінску былі тры выпадкі нападаў на медыкаў хуткай дапамогі

У Мінску ў 2015 годзе былі тры выпадкі нападаў на медыкаў хуткай дапамогі. Яны атрымалі лёгкія траўмы, ніякіх сур'ёзных наступстваў для іх не было. Звычайна напады ўчыняюць пацыенты, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення і наносяць траўмы не мэтанакіравана. Пра гэта паведаміў Алег Верабей, адзін з кіраўнікоў Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Паводле яго слоў, павелічэння колькасці нападаў на медыкаў у сталіцы не назіраецца.

Штодня ў Мінску хуткія выконваюць каля 2 тысяч выклікаў. Паводле інструкцыі, у выпадку нападу яны павінны спыніць аказанне меддапамогі, пакінуць месца выкліку ці нават машыну хуткай дапамогі. Далей яны мусяць выклікаць міліцыю і толькі ў прысутнасці праваахоўнікаў працягваць аказанне меддапамогі пацыенту, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі