У Мінску два былыя следчыя атрымалі па 7,5 года калоніі за хабар
Таксама іх пазбавілі звання "падпалкоўнік".
У Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд двум былым следчым Цэнтральнага райаддзела Следчага камітэта. Як паведамляе БЕЛТА, з улікам амністыі яны асуджаныя на 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама іх пазбавілі звання "падпалкоўнік".
Мужчын прызналі вінаватымі ў атрыманні хабару. Абодвух следчых супрацоўнікі КДБ затрымалі напрыканцы 2014 года.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны у прызначаным законам парадку.
Фота: БЕЛТА