У Мінску дыпламаты краін ЕС развіталіся з амбасадарам Латвіі

У Мінску дыпламаты краін ЕС развіталіся з амбасадарам Латвіі

Кіраўнікі дыпламатычных місій ЕС, якія працуюць у Мінску, 25 траўня прыйшлі развітацца з амбасадарам Латвіі ў Беларусі Эйнарсам Семанісам. Ён і іншыя супрацоўнікі латвійскай дыпмісіі вымушаныя пакінуць нашу краіну на патрабаванне МЗС Беларусі (дазволілі пакінуць толькі аднаго чалавека). Прычына — адказ на тое, што мэр Рыгі зняў з флагштока ў цэнтры латвійскай сталіцы дзяржаўны сцяг Беларусі і павесіў на яго месца БЧБ-сцяг. Латвія ж высылае беларускага часовага паверанага і ўсіх дыпламатаў.

"Сёння кіраўнікі місій краін ЕС абмеркавалі развіццё падзей у галіне правоў чалавека, паведамляе прэс-служба Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. — Мы паўтараем заклік Еўрапейскага саюза да ўладаў у Беларусі спыніць гвалт і незаконны пераслед, і праз інклюзіўны нацыянальны дыялог забеспячыць суверэнную, бяспечную, дэмакратычную і квітнеючую будучыню Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі