У Мінску гарэў інтэрнат тэхнічнага ўніверсітэта, эвакуявалі 150 чалавек
Пажар на трэцім паверсе інтэрната Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску здарыўся раніцай у чацвер. Яго патушылі праз 20 хвілін. На месца выязджалі 8 пажарных цыстэрнаў, іншая спецтэхніка.
Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", з будынка былі эвакуяваныя 154 чалавека, прычым 28 студэнтаў здымалі па пажарных лесвіцах. Прычыны пажару пакуль невядомыя.
Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", з будынка былі эвакуяваныя 154 чалавека, прычым 28 студэнтаў здымалі па пажарных лесвіцах. Прычыны пажару пакуль невядомыя.