У Мінску грамадскія актывісты праводзяць канферэнцыю на велатрэку

Вось што распавядае пра мерапрыемства наш карэспандэнт Зміцер Лукашук:



"Канферэнцыя мае назву "Будучыня Форума грамадзянскай супольнасці ў фокусе трэцяга саміта Усходняга партнёрства". Асноўныя тэмы, якія вынесены да абмеркавання — гэта найперш прадстаўленне асноўных вынікаў 5-й сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Кішынёве. Таксама гаворка пойдзе пра стратэгію і планы дзейнасці".
 

Сярод асноўных выступоўцаў — нацыянальны каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці Яраслаў Бекіш, а таксама грамадскія дзеячы Сяргей Мацкевіч, Улад Вялічка ды іншыя.  



Варта адзначыць, што месца правядзення мерапрыемства — не зусім звыклае. Яно праходзіць у памяшканні сталічнага велатрэку.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі