Кіроўцаў просяць не выязджаць на галоўны праспект сталіцы
ДАІ абмежавала сёння паркоўку ў цэнтры беларускай сталіцы, а кіроўцаў просяць "выключыць праспект Незалежнасці з пятнічнага маршрута".
Паркоўку абмежавалі па вуліцы Інтэрнацыянальная, Энгельса і на плошчы Свабоды — з-за мерапрыемстваў у Палацы Рэспублікі.
У ДАІ не звязваюць дадзеныя абмежаванні з несанкцыянаванай акцыяй "Стоп-падатак", заклікі да правядзення якой у пятніцу ўвечары змяшчаюцца ў сацыяльных сетках. Тым не менш, ДАІ ўжо папярэдзіла кіроўцаў пра адказнасць за ўдзел у акцыях супраць увядзення дзяржпошліны за допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Напярэдадні акцыі "Стоп-падатак" у Мінску адбыўся прэвентыўны арышт