У Мінску можа з'явіцца другі Парк высокіх тэхналогій
У Мінску неўзабаве можа з'явіцца другі Парк высокіх тэхналогій. Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька. Акрамя таго, па словах чыноўніка, апошнім часам адзначаецца зніжэнне адтоку высокакваліфікаваных кадраў з Мінску за мяжу. Ладуцька: "У іх цяпер там сярэдні заробак 2000-2500 долараў. Ну і добра. Яны гэта зарабілі. Гэта значыць, ім з-за мяжы заплацілі сюды. Выдатна! Сёння ўжо тэндэнцыя адтоку скарацілася. І сёння даюць граматным з'ездзіць на два месяца туды. Ён паехаў, атрымаў там не 2000, а 10.000 долараў за месяц. Але ён вяртаецца сюды. Яму тут камфортней, зручней. Тут у яго родная мова. Усё гэта з'яўляецца вялікім плюсам".
У сталіцы на сённяшні дзень працуе каля 25 тысяч праграмістаў. Дзякуючы іх дзейнасці ў бюджэт Мінску ў мінулым годзе паступіла паўмільярда долараў.
У сталіцы на сённяшні дзень працуе каля 25 тысяч праграмістаў. Дзякуючы іх дзейнасці ў бюджэт Мінску ў мінулым годзе паступіла паўмільярда долараў.