У Мінску на Дзень Перамогі пройдуць больш за 60 святочных мерапрыемстваў

Адной з галоўных пляцовак 9 мая стане раён Палаца спорту. Як інфармуе БЕЛТА, мінчан і гасцей сталіцы там чакае праграма "З Днём Перамогі" — канцэрт вядучых творчых калектываў і выканаўцаў, выстава- кірмаш майстроў народнай творчасці "Горад майстроў". Гулянні будуць праходзіць з 12-й да 23-й.



Парк Перамогі з 12-й да 19-й запросіць на свята "Дзякуй за подзвіг!" Таксама тут а 17-й тут выступяць пераможцы і дыпламанты III Мінскага гарадскога агляду-конкурсу патрыятычнай песні.



У Парку Дружбы народаў з 12-й да 17-й пройдзе канцэрт "Вялікі дзень! Вялікая Перамога!" Святочныя праграмы запланаваныя ў Парку імя 50-годдзя Кастрычніка і Парку імя 60-годдзя Кастрычніка. Святы, прысвечаныя Дню Перамогі, пройдуць і ў зонах гасціннасці чэмпіянату свету па хакеі ў жылым комплексе "Студэнцкая вёска" і на пляцоўцы каля Мінскага лядовага Палаца спорту.



У Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага з 9-й да 15-й пройдзе адкрыты кубак Мінска па сілавым экстрыме, прысвечаны Дню Перамогі, а таксама святочная праграма. А ў Батанічным садзе падчас мерапрыемства "Пераможны май! Квітнеючы май!" прадставяць дэкаратыўную калекцыю цюльпанаў.



Фота — budni.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі