У Мінску пацыенты паліклінік могуць замовіць выпіскі з медкарт праз інтэрнэт
У Мінску пацыенты паліклінік могуць замовіць выпіскі з медкарт праз інтэрнэт. Гэтая паслуга бясплатная. Яна створана ва ўсіх паліклініках для зручнасці пацыентаў. Пра гэта агенцтву "Мінск-навіны" паведаміла Наталля Мысліўчык, галоўны пазаштатны амбулаторна-паліклінічны тэрапеўт камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Паводле яе слоў, для таго, каб замовіць выпіску, не трэба запісвацца на прыём да ўчастковага тэрапеўта. Пацыент можа аформіць на сайце медустановы, дзе змешчаны ўзор заявы. Пасля яго запаўнення, мінчук адпраўляе заяву на электронны адрас установы. Выпіску павінны падрыхтаваць за 5 дзён з часу звароту. Забраць дакумент можна ў даўрачэбным кабінеце. Але з сабой трэба мець пашпарт, ці іншы дакумент, які сведчыць асобу пацыента.
Звычайна выпіскі з амбулаторных медкарт замаўляюць для праходжання вадзіцельскай камісіі, прафілактычнага агляду, перад паездкай у санаторый, для прадастаўлення ў ваенкамат.