У Мінску пасля шэсця і мітынгу пачаліся затрыманні
Акцыя ў Мінску закончылася ў цемры.
Пасля мітынгу ў парку Дружбы народаў міліцыянты пачалі затрымоўваць удзельнікаў святкавання Дня Волі.
У сацыяльных сетках паведамляецца, што ў двары па вул.Багдановіча затрыманыя Максім Вінярскі, Сяргей Мацкойць, Алена Лазарчык, Улад Бародка. Таксама затрыманы яшчэ адзін актывіст "ЕўраБеларусі" Леанід Кулакоў.
У пад'ездзе дома па вул.Багдановіча, 78 міліцыя заблакавала яшчэ некалькі ўдзельнікаў мітынгу. На прыпынку затрымалі актывіста "Маладых дэмакратаў" Аляксея Маркоўскага.
Фота з сацыяльных сетак