Хацела купіць лекі па падробленым рэцэпце — атрымала 11 гадоў калоніі

Асудзілі на 11 гадоў за падроблены рэцэптурны бланк

Асудзілі на 11 гадоў за падроблены рэцэптурны бланк

Жанчына доўгі час ужывала забароненыя рэчывы і стаяла на ўліку ў лекара-нарколага. Аднойчы знаёмы перадаў ёй пусты рэцэптурны бланк, які яна запоўніла і адправілася ў аптэку, піша "Мінск-Навіны".

"Правізар вывучыла рэцэпт і папрасіла грамадзянку крыху пачакаць. Западозрыўшы нядобрае, тая пайшла. Праз некалькі дзён мінчанку затрымалі, у дачыненні да яе распачалі чарговую крымінальную справу. Віну яна прызнала, у зробленым раскаялася", — гаворыцца ў паведамленні.

Аказалася, рэцэптурныя бланкі, сярод якіх быў і прад'яўлены фігуранткай, значыліся згубленымі. Пра гэта ведалі работнікі аптэк.

Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў і 1 месяц у калоніі строгага рэжыму. А таксама штраф у памеры 12 000 рублёў. Акрамя таго, жанчына павінна прайсці прымусовае лячэнне ад наркаманіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі