У Мінску перакуліўся каршэрынгавы аўтамабіль
Аварыя адбылася ўначы на вуліцы Пляханава ў Мінску / @gaiminsk
Пасажыр каршэрынгавага аўтамабіля апынулася ў бальніцы пасля ДТЗ, якое адбылося мінулай ноччу на вуліцы Пляханава ў Мінску, распавялі ў ДАІ.
Аварыя адбылася каля 2:30. Кіроўца не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў раздзяляльную агароджу, якая аддзяляла праезную частку ад трамвайных шляхоў. У выніку машына перакулілася.
Экспертыза паказала, што кіроўца быў нецвярозы. У яго крыві выявілі 1,5 праміле алкаголю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.