У Мінску праходзіць агульны сход сяброў Партыі БНФ
Каля 200 чалавек удзельнічаюць у агульным сходзе сяброў Партыі БНФ, які праходзіць у суботу ў сталічным палацы культуры трактарнага завода.
Мяркуецца, што яны абмяркуюць крызіснае становішча ў краіне і праблемы сацыяльнай абароны людзей, перспектывы еўрапейскай інтэграцыі Беларусі ў кантэксце сённяшняй палітычнай сітуацыі і магчымы фармат удзелу Партыі БНФ у прэзідэнцкай кампаніі.
Як адзначае БелаПАН, ініцыятарам правядзення сходу выступіў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршэўскі. Аднак частка сябраў партыйнага сойма выступіла супраць мерапрыемства, бо бачаць у гэтым і парушэнне статута, і пагрозу справакаваць раскол партыі.
У інтэрв'ю "Белорусскому партизану" адзін з лідэраў Партыі БНФ Юрый Хадыка адзначыў, што гаворка пойдзе пра "разбуральную дзейнасць" Аляксандра Мілінкевіча і руху "За Свабоду", якія, нібыта, хацелі б захапіць пад свой кантроль партыю.