У Мінску прайшла акцыя ў падтрымку палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай
У Мінску прайшла акцыя ў падтрымку палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай. Каля кінатэатра “Мір” дзяўчаты ў чорнай вопратцы і з чырвонымі стужкамі разгарнулі плакаты з літарамі яе прозвішча.
Патрасаева знаходзіцца за кратамі з кастрычніка мінулага года. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" жніўня 2020-га ў сталіцы. Вядома, што Аляксандра Патрасаева аказвала меддапамогу пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў. У студзені 2021-га яе прызналі палітзняволенай. Суд пачаўся ў сакавіку, дзяўчыне пагражае некалькі гадоў зняволення.
Патрасаевай 21 год, яна — сірата, ураджэнка Вілейскага раёна. У жніўні 2020-га дзяўчына правяла тры дні на Акрэсціна, расказала пасля пра здзекі і збіццё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.