У Беларусі ўжо амаль дзве сотні палітвязняў
У Беларусі ўжо амаль дзве сотні палітвязняў. Беларускія паваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ пяць чалавек. Гэта — Аляксандра Патрасаева, Аляксандр Рэзнік (іх абвінавачваюць па артыкуле "Масавыя беспарадкі", ч. 2 арт. 293 КК), Міхаіл Феранец (грамадзянін Украіны), Віталь Шчэрбіч, Рэната Смірнова (яны абвінавачаныя па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак", ч. 1 арт. 342 КК).
Праваабаронцы ацэньваюць пераслед гэтых людзей, як палітычна матываваны "у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Яны патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення іх крымінальнага пераследу.
22 студзеня падчас выступу на нефармальнай сустрэчы Савета бяспекі ААН пра беларускіх палітвязняў гаварыла Святлана Ціханоўская. Палітвязень Ігар Лосік ужо 39 дзён трымае галадоўку за кратамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.