У Мінску прайшоў дабрачынны марафон дапамогі беларускім байцам ва Украіне

У Мінску прайшоў дабрачынны марафон дапамогі беларускім байцам ва Украіне

24 студзеня ў Мінску адбыўся дабрачынны марафон "Дапамажы беларускаму салдату". На ёй збіралі дапамогу беларускім байцам, якія ваююць на Данбасе на баку афіцыйных украінскіх уладаў. Акцыю ініцыяваў сябра сойма Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Малады фронт" (зарэгістравана ў Чэхіі) Зміцер Дашкевіч.

У каментары БелаПАН Дашкевіч паведаміў, што падчас марафону яго ўдзельнікі ахвяравалі суму роўную 1165 доларам. Гэта як непасрэдна грашовыя ахвяраванні, так і сродкі, атрыманыя ад аўкцыёну. На ім былі прададзеныя чатыры мастацкія працы — тры Міхала Анемпадыстава і адна Наталлі Бордак.

Дашкевіч кажа, што ахвяраванні можа дасягнуць 2000 долараў, бо на працягу тыдня плануецца прадаць яшчэ чатыры мастацкія творы.

Агулам у дабрачынным марафоне, які прайшоў у офісе Партыі БНФ, прынялі ўдзел каля 50 чалавек.

Як паведамлялася раней, сам Дашкевіч прыняў рашэнне перадаваць беларусам ва Украіне 25% свайго заробку. Дарэчы, на баку афіцыйных кіеўскіх уладаў ва Украіне ваююць актывісты "Маладога фронту" — у прыватнасці, Эдуард Лобаў і Васіль Парфянкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі