У Мінску прайшоў турнір па снежным рэгбі “Люты кубак”-2017
У суботу ў Мінску на стадыёне алімпійскага рэзерву побач з Нацыянальнай бібліятэкай прайшоў турнір па снежным рэгбі "Люты кубак"-2017.
У спаборніцтвах, арганізаваных Беларускай федэрацыяй рэгбі, прымалі удзел шэсць мужчынскіх, дзве жаночыя і адна падлеткавая каманда з Мінска, Гомеля і Століна. Перамагла сталічная каманда "Харугва".