У Мінску прэзентавалі факсіміле Тураўскага Евангелля (відэа)
Гэта самы старажытны кніжны помнік Беларусі, ён быў створаны амаль тысячу гадоў таму.
Копія ўнікальнага помніка пісьменства выдадзеная пры дапамозе найноўшых тэхналогій, якія дазваляюць захаваць усе асаблівасці арыгінала. Наклад складае паўтысячы асобнікаў. Дарэчы, сам рукапіс захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Тураўскае Евангелле складаецца з 10 аркушоў пергамента, якія захоўваюць у сабе рэлігійныя чытанні і нават прытчы XI стагоддзя. Мяркуецца, што кнігу атрымаюць новыя школы ў Беларусі.