У Мінску пройдзе фестываль італьянскага кіно

У Мінску пройдзе фестываль італьянскага кіно

Фестываль італьянскага кіно пройдзе ў Мінску з 19 па 23 кастрычніка ў рамках Тыдня італьянскай мовы. Арганізатарам паказаў з’яўляецца амбасада Італіі сумесна з аддзяленнем амбасады Швейцарыі ў Беларусі. Паказы фільмаў пройдуць у кінатэатрах “Перамога” і “Цэнтральны”.

Беларускія гледачы змогуць паглядзець камедыю Алесіа Марыя Федэрычы “Трымайся ад мяне падалей”, фільм Алічэ Рарвахера “Дзівосы”, драму з элементамі арт-хаўса “Малаволья” рэжысёра Паскуале Шымека. Таксама ў рамках фестывалю пакажуць драму Івана Дэ Матэа “Эквілібрысты”.

Фільмы будуць дэманстравацца на італьянскай мове з рускімі субтытрамі, уваход на паказы вольны. Квіткі можна будзе атрымаць у фае кінатэатра за гадзіну да пачатку сеанса, перадае   БЕЛТА.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі