У Мінску пройдзе квэст, прысвечаны расстрэлу беларускай інтэлігенцыі

У Мінску пройдзе квэст, прысвечаны расстрэлу беларускай інтэлігенцыі

31 кастрычніка ў Мінску пройдзе гарадскі квэст, які ладзіць Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі.

Акцыя прысвечаная трагічным падзеям 29-30 кастрычніка 1937 года. Тады за суткі было знішчана больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.

Як паведамляецца на сайце арганізатараў, квэст будзе каманднай гарадской гульнёй, якая дазволіць акунуцца ў атмасферу даваеннага Мінска і даследаваць гісторыю тых дзён. Каб перамагчы і атрымаць каштоўны прыз, камандам давядзецца як мага хутчэй выканаць шэраг заданняў на сталічных вулачках.

Удзельнічаць у квэсце могуць каманды ад аднаго да пяці чалавек. Для ўдзелу ў квэсце трэба 31 кастрычніка з 10-й да 16-й зайсці на старонку quest.represii.net і зарэгістраваць сваю каманду. Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Для ўдзелу спатрэбіцца тэлефон/планшэт/ноўтбук з доступам у інтэрнэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі