У Мінску пройдзе модны паказ прэстыжных італьянскіх брэндаў
У Мінску 12-13 лістапада адбудзецца модны паказ прэстыжных італьянскіх брэндаў. Пра гэта паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Італіі ў Беларусі Стэфана Б’янкі. Наша краіна ў пяты раз прымае паказ “Мода Італіі” і сёлета беларускай публіцы прадставяць калекцыі адзення і аксесуараў сезону вясна-лета-2016 прэстыжных італьянскіх брэндаў, якія імкнуцца пашырыць сваю прысутнасць на беларускім рынку.
Па словах дыпламата, італьянскі бок бачыць патэнцыял беларускага рынка і рост зацікаўленасці спажыўцы ў выбары адзення. Таксама Б’янкі сказаў, што італьянская прадукцыя карыстаецца ў Беларусі традыцыйна высокім попытам.
У адрозненне ад папярэдніх, сёлетні паказ прадугледжвае канцэпцыю total look, то бок, клопат пра стыль у найдрабнейшых дэталях, пачынаючы ад прычоскі і заканчваючы абуткам, перадае БЕЛТА.
Фота: rovana.ru