У Мінску расследуюць справу "візавага махляра"

Пашпарт з шэнгенскай візай / ілюстрацыйнае фота toursoyuz.by

Пашпарт з шэнгенскай візай / ілюстрацыйнае фота toursoyuz.by

Мінскія следчыя расследуюць справу аб махлярстве, ахвярамі якога сталі некалькі дзяўчат. Фігурант справы — мужчына 31 года — знаходзіў у папулярным дадатку для знаёмстваў жанчын-кліентак і прапаноўваў ім дапамагчы аформіць візу праз пасольства Эстоніі. За свае паслугі прасіў 200 еўра.

Следчыя кажуць, што ніякіх магчымасцяў выканаць свае абяцанні ў мужчыны не было. Больш за тое, ён і не планаваў гэта рабіць. Грошы атрымліваў з рук у рукі альбо на банкаўскую карту. Часам, акрамя платы за паслугі, прасіў і дадатковыя сумы — для паездкі ў іншы горад або вырашэння праблем са здароўем. "Мінчанкі верылі фігуранту і перадавалі яму грошы зноў і зноў. Да прыкладу, 33-гадовая жыхарка сталіцы з мая па чэрвень бягучага года аддала абвінавачанаму 7 тысяч рублёў", — расказалі ў СК. Грошы мужчына траціў на азартныя гульні. Раней яго ужо неаднаразова судзілі за ўчыненне падобных злачынстваў. Фігурант затрыманы. А следчыя просяць людзей, якія пацярпелі ад дзеянняў мужчыны, звязацца з імі.

В Минске расследуют дело "визового мошенника"
Фігурант справы аб махлярстве з візамі / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі