У Мінску разагналі акцыю салідарнасці з палітвязнямі

АМАП арыштаваў некалькіх апазіцыянераў. Як паведамляе "Хартыя'97", удзельнікі акцыі выйшлі да кінатэатра "Беларусь" з расцяжкай "Свабодупалітвязням!" і партрэтамі арыштаваных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Юрыя Лявонава.

На месца правядзення акцыі прыбылі супрацоўнікі АМАПа і міліцыі, якія арыштавалі Яўгена Афнагеля, Максіма Вінярскага, Паліну Кур'яновіч, Алега Ладуцько, Ірыну Пятрову і яшчэ некалькі чалавек.

Нагадаем, што ў 16-ы дзень кожнага месяца ў Беларусі адзначаецца традыцыйны Дзень Салідарнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі