У Мінску сабака бег праз вуліцу і цягнуў сметніцу, да якой быў прывязаны
У Мінску сабака бег праз вуліцу і цягнуў сметніцу, да якой быў прывязаны. Здарэнне адбылося на вуліцы Казлова недалёка ад Вайсковых могілак. На шчасце ўцякач не справакаваў аварыйную сітуацыю. Аўтамабілі спыніліся і прапусцілі незвычайнага пешахода.
У чацвер з'явілася відэа пра жанчыну, якая на плошчы Якуба Коласа пераходзіла праспект Незалежнасці. У тым выпадку кіроўцы таксама былі ўважлівыя і прапусцілі пешахода-парушальніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.