У Мінску скончыліся чарговыя перамовы кантактнай групы па Украіне

У Мінску скончыліся чарговыя перамовы кантактнай групы па Украіне

У Мінску 8 снежня прайшлі чарговыя перамовы Трохбаковай кантактнай групы па Украіне. Прадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік заклікаў бакі неадкладна размініраваць тэрыторыю каля лініі судакранання і паскорыць працэс абмену палоннымі.

"Неабходна забяспечыць тэрміновае правядзенне размініравання, асабліва ў пунктах пропуску на лініі судакранання, ці, прынамсі, ахаваць замінаваныя тэрыторыі, каб жыхары, якія хочуць перасякаць лінію судакранання, не траплялі на міны", — перадае БелаПАН словы дыпламата.

Сайдзік таксама лічыць неабходным актывізаваць абмен незаконна ўтрыманымі асобамі і пошук зніклых без вестак. Ён хоча, каб у гэтым пытанні значны прагрэс быў дасягнуты да Новага года. Сайдзік заклікае бакі выкарыстоўваць досвед Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі