У Мінску спынілі продаж на “Смерць Сталіна”. Мінкульт думае, ці дазваляць фільм

У Мінску спынілі продаж на “Смерць Сталіна”. Мінкульт думае, ці дазваляць фільм

У Мінску спынены продаж квіткоў на французска-брытанскую камедыю “Смерць Сталіна”. Такое рашэнне прыняло Міністэрства культуры, паведамілі Еўрарадыё ў кінатэатрах Velcom Cinema у ГЗЦ Dana Mall і Falcon Club, дзе 25 студзеня мусіла адбыцца прэм’ера стужкі. Цяпер спецыяльная камісія міністэрства вырашае, ці варта даваць “Смерць Сталіна” ў пракат. Нагадаем, у аўторак фільм забаранілі ў Расіі. Там пільныя чыноўнікі палічылі, што ў стужцы прысутнічаюць “забароненыя для распаўсюджвання матэрыялы”, “накіраваныя на распальванне нянавісці і варожасці, прыніжэнне годнасці расійскага (савецкага) чалавека, прапаганду непаўнавартасці чалавека па прыкмеце яго сацыяльнай і нацыянальнай прыналежнасці”.

“Смерць Сталіна” — французска-брытанскі палітыка-сатырычны камедыйны мастацкі фільм брытанскага рэжысёра Арманда Іанучы, зняты ў 2017 годзе па аднайменным французскім коміксе Фаб'ена Нуры і Цьеры Рабэна. Фільм апавядае пра апошнія гадзіны жыцця савецкага тырана Іосіфа Сталіна і палітычную барацьбу за ўладу яго бліжэйшага атачэння адразу пасля яго смерці на пачатку сакавіка 1953 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі