У Мінску сярэдні заробак IT-спецыялістаў у лютым складаў больш за 36 млн

У Мінску сярэдні заробак IT-спецыялістаў у лютым складаў больш за 36 млн

Самы вялікі заробак у Мінску ў лютым 2016-га атрымлівалі IT-спецыялісты. У іх сярэдняя зарплата ў мінулым месяцы складала больш за 36 мільёнаў рублёў, інфармуе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

Больш за 18 млн рублёў атрымлівалі фінансавыя пасярэднікі, амаль 16 млн — спецыялісты паветранага транспарту, каля 14 млн — спецыялісты нафтавай прамысловасці, юрысты, бухгалтары і архітэктары ў лютым зараблялі 11 млн 255 тысяч рублёў. Самы маленькі заробак у Мінску мелі работнікі сацыяльнай сферы — 4 млн 820 тысяч. У творчых работнікаў было крыху больш — амаль 5 мільёнаў рублёў.

Намінальная налічаная сярэднемесячная зарплата працаўнікоў Мінска ў лютым 2016 года складала 9 млн 475 тысяч рублёў. У медыкаў — амаль 7 млн, у будаўнікоў — амаль 9 млн, у прамысловасці — крыху больш за 8 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі