У Мінску сёння ладзяць выпускныя вечарыны 11-класнікаў
Выпускныя вечарыны 11-класнікаў пройдуць сёння ў школах Мінска. Афіцыйны пачатак імпрэзаў — 20.00, паведамляе БЕЛТА. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел не толькі самі юнакі і дзяўчаты, але таксама іх бацькі, прадстаўнікі мясцовай улады, вядомыя асобы. Працягласць імпрэзаў вызначаюць бацькоўскія камітэты. Некаторыя школы правядуць выпускныя на базе соцыякультурных аб’ектаў.
У дзень павядзення выпускных у горадзе абмежаваны продаж спіртнога з 8.00 10 чэрвеня да 8.00 11 чэрвеня.
Сёлета атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі ў Мінску атрымліваюць каля 9,3 тысячы чалавек. 11-класнікаў стала болей на 233 чалавекі ў параўнанні з мінулым годам. Што да 9-класнікаў, то іх сёлета выпусцілася 15,2 тысячы чалавек (на 562 чалавекі меней).