У Мінску ў пятніцу будуць судзіць удзельніка стыхійнай апазіцыйнай акцыі
У пятніцу, 16 кастрычніка, у Мінску будуць судзіць Артура Жука, удзельніка стыхійнай апазіцыйнай акцыі, якая прайшла ўвечары 11 кастрычніка. Як паведамляе БелаПАН, у чацвер да яго на працу на Мінскі завод колавых цягачоў прыходзілі два міліцыянеры ў цывільным адзенні. Яны склалі пратакол і перадалі Жуку позву ў суд. Праваахоўнікі сцвярджаюць, што ён "нецэнзурна лаяўся".
Справу Артура Жука разгледзіць суд Маскоўскага раёна сталіцы.
Нагадаем, у стыхійнай акцыі пратэсту ўдзельнічала некалькі сотняў чалавек. Яны прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці.
Як 17-гадовага юнака абвінавацілі ў правядзенні мітынгу ў Мінску (відэа)
Фотарэпартаж са стыхійнай акцыі пратэсту ў Мінску
Фота: Еўрарадыё