У Мінску ў службе 115 для прыёму тэлефанаванняў выкарыстаюць робата

Ён не толькі мусіць прымаць тэлефанаванні, але і аналізаваць інфармацыю, даваць адказ / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Ён не толькі мусіць прымаць тэлефанаванні, але і аналізаваць інфармацыю, даваць адказ / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінску ў кантакт-цэнтры ЖКГ (службе 115) для прыёму тэлефанаванняў выкарыстаюць штучны інтэлект. Дапамога робата аператарам спатрэбіцца ў "моманты пікавых нагрузак" — падчас запуску ацяплення, масавых адключэнняў вода -, электразабеспячэння, піша minsknews.by.

Павялічваць жа штат аператараў не плануюць, паколькі ён "сбалансаваны" і "у звычайныя перыяды людзі датэлефаноўваюцца лёгка і хутка", кажа дырэктар "Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама Максім Бардовіч. Паводле яго слоў, робат не толькі мусіць прымаць тэлефанаванні мінчукоў, але і аналізаваць інфармацыю, даваць адказ. У тэставым рэжыме новаўвядзенне можа пачаць дзейнічаць ужо вясной.

У Мінску ў службе 115 для прыёму тэлефанаванняў выкарыстаюць робата
minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі