У Мінску ўпершыню прайшоў Дзень беларускай вышыванкі (фото)
Фестываль беларускай культуры зладзілі творцы і ініцыятывы ў межах кампаніі НДА “Зробім лепш”.
На свяце прэзентавалі сваю прадукцыю стваральнікі і распаўсюднікі беларускага нацыянальнага адзення, музыкі і мастакі. Можна было набыць вышыванку ці яе сучасную стылізацыю, а таксама сувеніры з беларускім каларытам.
За некалькі гадзін Дзень беларускай вышыванкі наведалі каля 1500 чалавек, інфармуе Радыё Свабода.
Фота — svaboda.org
ЗагрузкаРуслан служыць у спецназе, прыйшоў на дзень вышыванкі ў свой вольны дзень #symbalby
ЗагрузкаПрыйшоў Андрэй Строцаў на Дзень Вышыванкі, раскінуў бердзечка і тчэ, пакуль усе танчаць пад Рэха. Вось так. #dzv2014 #symbalby #belarus #minsk