У Мінску ўшанавалі памяць ахвяраў таталітарызму 1939 года
У Мінску 31 жніўня прадстаўнікі грамадскасці ўшанавалі памяць ахвяраў таталітарызму 1939 года. Як адзначае БелаПАН, удзельнікі мерапрыемства наведалі ўрочышчы Трасцянец і Курапаты, усклалі кветкі з бела-чырвона-белымі стужкамі і запалілі знічы на месцах смерці ахвяраў сталінізму і нацызму, ушанавалі хвілінай маўчання памяць гэтых людзей. Падобная ж мемарыяльная акцыя адбылася на тэрыторыі былога нацысцкага канцлагера "Дразды", дзе з канца чэрвеня 1941 года былі знішчаныя дзясяткі тысяч палоненых чырвонаармейцаў і мірных жыхароў.
Дарэчы, 1 верасня ў 16.00 на Вайсковых могілках Мінску адбудзецца памінанне ахвяраў Другой сусветнай вайны і нямецка-савецкай агрэсіі супраць Польшчы.
Дарэчы, 1 верасня ў 16.00 на Вайсковых могілках Мінску адбудзецца памінанне ахвяраў Другой сусветнай вайны і нямецка-савецкай агрэсіі супраць Польшчы.