У Мінску з пачатку года канфіскавалі дзесяць маршрутак
Маршруткі / БЕЛТА, ілюстрацыйнае фота
Дзесяць маршрутак канфіскавалі ў Мінску з пачатку 2023 года. Пра гэта заявіла першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч. Прычынай канфіскацыі стала нелегальная перавозка пасажыраў.
Ёсць ужо першае рашэнне суда па такой справе: вінаватым прызнаны перавозчык.
Праверкамі маршрутак займаюцца МУС і Мінтранс. Гэтая кампанія пачалася пасля трагічнай аварыі пад Смалявічамі, якая адбылася 20 лютага. Тады маршрутка сутыкнулася з МАЗам, гружаным пяском. На месцы аварыі загінулі 11 чалавек, дзевяць былі шпіталізаваныя.
Пра канфіскацыю першай маршруткі стала вядома ў сярэдзіне красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.