У Мінску за хабар асудзілі адразу трох супрацоўнікаў Следчага камітэта

На мінулым тыдні суддзя Мінскага гарадскога суда Пётр Арлоў вынес прысуд адразу тром супрацоўнікам Следчага камітэта. Яны былі абвінавачаныя ў хабарніцтве і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Як піша "Ежедневник", на лаве падсудных апынуліся падпалкоўнік юстыцыі Дзмітрый Мацкевіч, капітан юстыцыі Дзмітрый Контусь і капітан юстыцыі Генадзь Супінскі. Разам з імі судзілі і жанчыну, якая перадавала хабар.

Следчых абвінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабару. Контуся і Супінскага вінавацілі таксама ў заведама незаконным вызваленні ад крымінальнай адказнасці асобы, падазраванай або абвінавачанай у здзяйсненні злачынства. Іначай кажуцчы, за хабар следчыя вызвалялі абвінавачаных ад крымінальнай адказнасці. Усе абвінавачанні былі даказанаыя падчас судовага разбору.

Дзмітрыя Мацкевіча асудзілі на 13 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Дзмітрыю Контусю прысудзілі 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, Генадзю Супінскаму — 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Жанчыну, якая давала ім хабар, асудзілі на 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Прысуд яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Дарэсы, на судзе выявілася, што пры пераводзе з міліцыі ў Следчы камітэт абвінавачаныя не давалі прысягі. Суддзя вынес з гэтай нагоды прыватнае вызначэнне на адрас старшыні СК наконт недапушчэння падобных парушэнняў у будучыні.

Фота — naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі