У Мінску закладчык псіхатропаў сцвярджаў, што ён — замежны журналіст (фота)

У Мінску закладчык псіхатропаў сцвярджаў, што ён — замежны журналіст (фота)

У Мінску закладчык псіхатропаў сцвярджаў, што ён — замежны журналіст. Пры гэтым 34-гадовы мужчына прадаставіў міліцыянерам рэдакцыйнае пасведчанне замежнага СМІ.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, супрацоўнікі ўпраўлення наркакантроля затрымалі мінчука падчас спробы пакінуць "закладку" з псіхатропам. Ён заявіў праваахоўнікам, што насамрэч, як журналіст, рыхтуе серыю артыкулаў пра жыццё наркаманаў і гандляроў наркотыкамі. Паводле яго слоў, працуе над тэмай некалькі гадоў, мае публікацыі (праўда, іх міліцыянеры на сайце названага СМІ не знайшлі). Мужчына паказаў аператыўнікам месцы, дзе зрабіў "закладкі". Агулам там было каля 50 грамаў параметылэфедрона.

Міліцыянеры сталі сумнявацца ў праўдзівасці яго слоў ад самага пачатку, паколькі было падобна, што мужчына знаходзіцца ў стане наркатычнага ап'янення. Сапраўднасць жа пасведчання журналіста замежнага СМІ цяпер правяраецца. У МЗС Беларусі мінчук не акрэдытаваны.

У кватэры затрыманага былі знойдзеныя таблеткі экстазі, "маркі", электронныя вагі і прыстасаванні для фасоўкі наркотыкаў. "Журналіст", дарэчы, і не хаваў, што сам ужывае наркотыкі. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі